Калыханка
Понедельник, 10.03.2014 20:36. Рубрика: БУСЯ
Люлі-люлі, люлі-люлі,
Дзеткі ўсе даўно заснулі.
Зоркі спяць у вышыні,
Дык і ты хутчэй засні.
Залаты маладзічок
Лёг у небе на бачок,
На канапе дрэмле Мішка,
Пад сталом заснула мышка,
Люлі-люлі, а-а-а, –
Шэпчэ росная трава,
Баю-бай спявае слон
І вядзе ў дзівосны сон,
На пуховыя падушкі
І ў краіну райскай птушкі,
Ўсё заснула ў цішыні,
Дык і ты хутчэй засні,
Люлі-люлі, баю-бай,
Спі, дзіцятка, засыпай,
Дарам вочкі не сляпі,
Спі спакойна, спі-спі.
А-а-а… А-а-а…”
Сяргей ГРАХОЎСКІ