Чытаем па складах
На балоце Бусел
Зачытаўся “Бусяй”,
Так ён захапіўся,
Што й на жаб забыўся.
Раіса Баравікова
Уладзімір Ліпскі
Чароўныя літары
Казка
А.а.
Ан-то-нік, Буся, Ве-ся-лін-ка вы-ра-шы-лі збу-да-ваць го-рад з лі-тар.
Антонік А змай-стра-ваў. І пас-та-віў пры ўва-хо-дзе ў го-рад. Ат-ры-ма-ла-ся ар-ка
Тут жа пры-ля-це-лі са-ро-кі. За-са-ка-та-лі:
Ай-я-яй! Ай-я-яй!…
Свята цудаў сустракай!
Упрыгожыць краявід
Горад з назвай – Алфавіт!
Па-ча-лі ду-маць, дзе, у ка-го жы-ве лі-та-ра А?
Антонік наз-ваў сяб-роў: Але-ся, Апа-на-са, Але-га, Ар-цёма, Ар-ту-ра, Анд-рэя.
Весялінка ве-да-ла на А авеч-ку, арэ-лі, арэ-хі, ана-нас, асіл-ка.
Б.б. (4,5 ст.)
Буся хва-ля-ваў-ся. Ён ні-ко-га і ні-чо-га не ве-даў на лі-та-ру А. І ска-заў:
– А я з бус-лян-кі ад бус-лоў збусь-каю Б!
І пры-нёс у дзю-бе, як жаб-ку, па-вет-ра-ны ша-рык. Гур-там надзь-му-лі яго. Атры-ма-ла-ся лі-та-ра Б, вель-мі ж па-доб-ная на ба-сейн. Так у го-ра-дзе з’я-ві-ла-ся ку-паль-ня.
У ёй за-ха-целі па-пла-ваць, па-боў-тац-ца Ба-бёр, Ба-ран, Бы-чок, Бе-ге-мот. На-ват нянь Бай, які за-ка-лых-вае дзя-цей, пры-ля-цеў па-ку-пац-ца.
Ра-зам спя-ва-лі:
Бег баран з работы,
Боўтнуўся ў балота.
Бэкнуў Бегемоту:
– Бээ-э-э, не брудзь мне ботаў!..
В.в.
Весялінка, ця-пер та-бе шу-каць лі-та-ру, пра-па-на-ваў Антонік.
А што доў-га ду-маць. Яна заў-сё-ды пры мне. З яе па-чы-на-ец-ца маё імя.
Ска-за-ла так Весялінка і ад-пус-ці-ла ад ся-бе В.
У не-бе ад-ра-зу за-га-рэ-ла-ся Вя-сёл-ка. Сем ко-ле-раў у ёй: аран-жа-вы, чыр-во-ны, бла-кіт-ны, зя-лё-ны, фія-ле-та-вы, жоў-ты, сі-ні.
Вя-сёл-ка чэр-па-ла вёд-ра-мі з ад-на-го во-зе-ра ва-ду і пе-ра-лі-ва-ла яе ў дру-гое во-зе-ра.
З зям-лі да не-ба бу-даў-ні-кі выс-та-ві-лі вы-со-кую лес-ві-цу. Па ёй мож-на ўз-няц-ца на Вя-сёл-ку. А ўніз, як у ак-ва-пар-ку, спус-ціц-ца па ва-дзя-ной тру-бе.
Вось якое вя-сё-лае В з’яві-ла-ся ў го-ра-дзе лі-тар.
Г.г.
Па-ча-лі шу-каць нас-туп-ную лі-та-ру бе-ла-рус-ка-га ал-фа-ві-та Г. Ня-ма яе ні-дзе. І рап-там Бу-ся за-кры-чаў:
Антонік, Весялінка прыс-лу-ха-лі-ся і па-чу-лі го-лас га-вар-ко-га Г:
Голуб, голуб, галубок,
Дай мне нітачак клубок,
Я звяжу табе калготкі
На зімовы дзень кароткі.
Гэй-гоп, галубок…Гулі-гулі-гуленькі…
Ге-на, Гры-ша, Гру-ня, Гэ-ля як-раз гу-ля-лі ка-ля та-го дрэ-ва. Гу-ка-юць:
– Гэй, Г, па-гу-ляй з на-мі.
Г кі-ну-ла гай-даць Го-лу-ба:
– Гуш-кай-ся, Го-луб, сам!
Го-луб за-гу-дзеў: у-гу, у-гу-гу.
А Г бег-ла да Ге-ны, Гры-шы, Гру-ні, Гэ-лі. Да іх да-лу-чы-лі-ся Буся, Антонік, Весялінка.
Гур-там гу-ля-лі ка-ля га-зо-наў.
Д.д.
Да-ма-ві-к па-да-рыў сяб-рам сваё Д.
Ма-лы дзя-док, увесь у бе-лым і з бе-лай ба-ра-дой слу-жыў Ахоў-ні-кам, Гас-па-да-ром, Хат-ні-кам, Пад-печ-ні-кам. Ён жыў усюды, дзе жы-лі лю-дзі.
Ча-ра-дзей Да-ма-вік даў Антоніку, Весялінцы, Бусю ду-дач-ку. Трэ-ба свіс-нуць у яе і паў-та-рыць за-ман-ку:
Дырлы, дырлы, дырлы, фіт –
Ёсць чароўны алфавіт!
Дырлы, дырлы, дырлы, бом –
З літар вырастае дом!
І ў той жа міг на го-лым мес-цы паўс-та-ва-лі вы-со-кія і ніз-кія да-мы, шко-лы, дзі-ця-чыя са-дкі…
Так у го-ра-дзе лі-тар уз-нік-лі но-выя па-бу-до-вы.
Дж, Дз
Здру-жы-лі-ся Дж, Дз, згур-та-ва-ліся ў джаз.
Д ду-дзе-ла на ду-дзе.
Ж іг-ра-ла на жа-лей-цы.
З зва-ні-ла ў зва-ны.
Кожны дзень яны іг-ра-лі ў дзі-ця-чым са-дку, за-баў-ля-лі дзя-цей: ду-ду-ду, жы-жы-жы, зі-зі-зі. Ду-жы-мі рас-ці-це!
Антонік, Весялінка, Буся друж-на, жва-ва, пад джа-за-вую му-зы-ку тан-ца-ва-лі і спя-валі:
Дзілі-дыню, дзілі-дон,
Дзілі-дыню, дзілі дон…
Ее. Ёё.
Каб рас-паз-наць Е і Ё, бу-даў-ні-кі го-ра-да пры-ду-ма-лі вось што. Уз-доўж са-ма-га шы-ро-ка-га прас-пек-та вы-са-дзі-лі Ел-кі і Ёл-кі.
Якая яны рад-ня і ў чым іх ад-мет-насць?
Пра гэ-та доб-ра ве-да-ла Ва-вёр-ка. Па-тлу-ма-чы-ла:
– Елкі – ляс-ныя гас-па-ды-ні. А Ёл-кі – на-ва-год-нія гос-ці. Елкі ў ле-се – з смач-ны-мі шыш-ка-мі. Ёл-кі ў ха-це – з цац-ка-мі, цу-кер-ка-мі, ша-ры-ка-мі, зо-рач-ка-мі, гір-лян-да-мі.
Та-кі вось прас-пект атры-маў-ся ў нез-вы-чай-ным го-ра-дзе.
Жж. Зз.
З-за мя-жы пры-ля-це-ла ў го-рад лі-тар Жар-птуш-ка. Про-сіц-ца ў Антоніка:
– Вазь-мі-це мя-не па-жар-ні-кам.
Весялінка ці-ка-віц-ца:
– Што мо-жаш ра-біць?
– Па-жар ту-шыць.
Буся кажа:
– Я вель-мі баю-ся, ты не заў-ва-жыш, як пач-нец-ца па-жар.
– А да-вай-це зва-ны ўста-но-вім, каб зва-ні-лі пры па-жа-ры.
Так і зра-бі-лі.
Жар-птушка ля-та-ля над го-ра-дам і спя-ва-ла:
Жых-жах… Жых-жар!..
Я заўжды тушу пажар!
Ціўкну слоніку на вушка,
Што завуць мяне Жар-птушкай.
Калі яна заў-ва-жа-ла па-жар, зва-ні-ла Зай-цу. Той рас-трыз-вонь-ваў у зва-ны ўсім жы-ха-рам.
Жаб-кі і жу-раў-лі на-сі-лі жба-на-мі ва-ду. Па-жар ту-шы-лі друж-на.
І.і. Й.й. К.к.
У го-ра-дзе лі-тар І слу-жы-ла злуч-ні-кам. Злу-ча-ла лі-та-ры ў сло-вы. І ўсе ра-зу-ме-лі ўсіх.
– І го-го, – па-чуе Антонік і ве-дае – гэ-та Конь кор-міц-ца на лу-зе.
– І-а-а, і-а-а, – па-чуе Весялінка і ве-дае – гэта ішак так спя-вае.
Бу-ся не ўмеў га-ва-рыць, як ма-ма: кля-кля-кля. У яго вы-хо-дзіла: клі-клі-клі. І ён склі-каў усіх у кіно.
Антонік сеў на кій, як на каня. І прыс-ка-каў у кіно.
Весялінка пры-бег-ла з ка-том Кіс-кіс.
Гля-дзець кі-но за-ха-це-лі ва-рона Кар-кар-ка, курка Ко-ко, каза Іме-іме, індык Клюй-кляй.
Усе дзя-ка-ва-лі за кі-но лі-та-рам І, Й, К.
Працяг у кастрычніцкім нумары.