Вопыт з шарыкам
Прывітанне, дарагія сябры! Мяне завуць прафесар Вуаля. Я дазнаўся, што вы любіце эксперыменты, таму давайце паспрабуем “пахімічыць”. Сёння прапаную вам прыгатаваць “шашлык” з паветранага шарыка. Для гэтага нам спатрэбяцца паветраны шарык і драўляная шпажка. Калі мы праколем шарык, то ён лопне. Але ёсць адзін спосаб зрабіць гэта без аніякай шкоды для шарыка. Паспрабуем?
Надзьмі шарык, але так, каб у ім засталося крыху месца для паветра.
Завяжы надзьмуты шарык.
Вазьмі драўляную шпажку і пракалі ёй шарык каля вузельчыка, у тым месцы, дзе шарык цямнейшы.
Шарык не лопнуў, выдатна! Акуратна працягні шпажку, пакуль яна не дойдзе да супрацьлеглага боку шарыка. Цяпер пракалі шпажкай шарык у тым месцы, дзе шарык цямнейшы.
У цябе атрымалася!
Цяпер я раскрыю сакрэт вопыта. Мы пракалолі шарык толькі ў тых месцах, дзе ён надзьмуты менш за ўсё. Вядома, пазней ён садзьмецца, бо прапускае паветра, але для гэтага спатрэбіцца час. А пакуль вы можаце здзіўляць і радаваць сваіх родных і сяброў!
Прафесар ВУАЛЯ