Чаму адно мора замярзае, а другое – не?
Паглядзім спачатку на глобус. Бачыце на ім цэлы рад пункцірных гарызантальных рысак? Яны падзяляюць паверхню нашай планеты на розныя зоны. Вакол экватара – трапічная зона, а яе межы называюцца паўночнымі і паўднёвымі тропікамі. На поўнач і поўдзень ад тропікаў размяшчаюцца зоны ўмеранага клімату. А ў кожнай з іх — свая асаблівасць.
Напрыклад, заходняя частка Еўропы – ва ўмеранай зоне, тут марскі клімат: летам не бывае залішняй спёкі, а зімой – лютых маразоў. У краінах, размешчаных каля мора (Англія, Данія), зімой тэмпература вады ў моры вышэйшая, чым на зямлі. А вось летам — усё наадварот.
Усходнія раёны Еўропы больш аддаленыя ад мора, па гэтай прычыне там халаднейшае лета і больш сцюдзёная зіма. Таму паўночная частка Балтыйскага мора зімой замярзае. У палярнай зоне значна менш цяпла і зіма там доўжыцца больш за паўгода. Таму вада ў палярных марах не паспявае добра прагрэцца. Вось чаму летам па Паўночным моры плаваюць ільдзіны.
Такім чынам, мы раскрылі яшчэ адну таямніцу прыроды: чаму адно мора замярзае, а другое – не.
ТЭРЫТОРЫЯ ЭРУДЫТАЎ
Перастаўце літары правільна – і вы даведаецеся, назва якога мора супадае з трэцім колерам вясёлкі.
ЕЖЎАТО