Чаму некаторыя жывёлы спяць зімой?
Дзіўная прыдумка прыроды – зімовы сон. Зямля засыпана снегам, усё менш і менш ежы, таму ідзе вялікі мядзведзь у сваю бярлогу і спіць да вясны: эканоміць запасы. Спіць зімой і барсук. Нават вавёрка ў моцныя маразы не паказвае носу з дупла. Самыя маленькія звяркі – землярыйкі, мышоўкі і карлікавыя апосумы – пры недахопе ежы ці моцным пахаладанні на некалькі гадзін застываюць у нары. Хамякі, тушканчыкі – таксама зімовыя “соні”. Частата дыхання ў іх змяншаецца ў 5-10 разоў, і нават калі соннага грызуна прынесці ў цёплае памяшканне, то ён яшчэ доўгі час будзе спаць. Любіць паспаць, загарнуўшыся ў сухое лісце, і вожык. А суркі засынаюць кампаніямі ў глыбокай нары, уваход у якую забіваюць зямлёю. Прачнуцца яны ўвесну, калі абуджаецца прырода і з’яўляецца корм і цяпло.
ТЭРЫТОРЫЯ ЭРУДЫТАЎ
Якая лясная птушка лічыцца памочніцай Дзеда Мароза? Пастаўце правільныя зычныя ў слова.
. А . А