Забаўная задачка
Понедельник, 18.03.2013 14:35. Рубрика: Рознае
Воўк і Ліса ўвесь дзень ганяліся за Зайцам. Дагнаць — не дагналі, толькі ногі пазбівалі. Ледзь дацягнуліся да ваўчынага дома адвячоркам у шэсць гадзін. А дом Лісы быў побач.
— Вельмі стаміўся, — сказаў Воўк. — Пастаўлю будзільнік на сем гадзін і буду спаць да раніцы. І табе раю гэта зрабіць.
Але Ліса толькі пасмяялася з Ваўка. А потым растлумачыла яго памылку. У чым яна?
Алег МЕЛЬНІКАЎ