Крышку пра кніжку
Песні Леаніда Шурмана ўжо не адзін год гучаць са сцэны ў выкананні артыстаў беларускай эстрады. Але асаблівы клопат
кампазітара – гэта творы для юных выканаўцаў.
Яскравае сведчанне таму – рэпертуарны зборнік “Давайте верить в чудо!”. Частка песень у ім – на беларускай мове, частка – на рускай. Сярод сааўтараў першых – паэты з Беларусі і Расіі — Я. Бароўскі, А. Зэкаў і Л. Пранчак, — Б. Бруснікаў, Э. Успенскі, Т. Цімафеева і іншыя.
Песні, сабраныя пад вокладкай кнігі “Давайте верить в чудо!”, – на любы густ: пра дзівосны час маленства, дзіцячыя забавы і чароўны свет казак. І, вядома ж, – пра звяроў і птушак, якія надзелены чалавечымі рысамі: вучацца, адпачываюць і сябруюць, радуюцца і гарэзяць. Кожны тэкст, адпаведна, суправаджаюць ноты. Яны дапамогуць юным выканаўцам, як у Беларусі, так і ў Расіі, развучыць песні і парадаваць імі сваіх слухачоў.
Вася ВЯСЁЛКІН