Верталёт
Среда, 27.02.2013 11:51. Рубрика: Вершы
Зноў над хатай верталёт
І гудзе і тахкае.
Напужаўся шэры кот.
Куры закудахталі.
-Апусціся, верталёт,
Нізка да зямлі,
Падай лесвіцу, пілот,
І мяне вазьмі.
Мне ўжо мінула пяць,
Пайшоў шосты год,
Вельмі ж я хачу лятаць.
Ну, вазьмі, пілот!
Паляцім мы аж да зор,
Паляцім туды,
Дзе вяршыні сініх гор,
Мора, гарады.
Не пужайся, шэры кот,
Куры ціха! Кыш!..
Паглядзіць няхай пілот, —
Я ўжо не малыш!..
Станіслаў ШУШКЕВІЧ