Астранамічныя загадкі
Вторник, 14.05.2013 11:14. Рубрика: Рознае
Вечарам на цёмным полі
Хтось рассыпаў бочку солі.
І цяпер на цёмным полі
Зіхацяць крупінкі солі.
Што гэта?
Каля зорак блізка-блізка
Мільганула раптам рыска!
Як пабачыш рыскі ззянне,
Загадай сабе жаданне.
Што гэта?
Мы можам спалучыць паглядам зоры
І так стварыць малюнкавыя ўзоры,
Відаць іх добра ў яснае надвор’е,
Узор той называецца – …
Хто ў дарозе калі заблукае,
Гэту зорку на небе шукае.
Зорка поўнач дакладна пакажа,
Як дадому ісці ўсім падкажа,
І дарога не будзе каварная,
Гэта зорка завецца…
На вазках па небе недзе
Праязджалі два мядзведзі.
Сутыкнуўся воз з вазком –
Коўш праліўся з малаком.
Што гэта?
Серж МІНСКЕВІЧ
А отгадки где?