Зімовая казка
Среда, 2.01.2013 09:19. Рубрика: Вершы
Што за цуда?
Што за дзіва?
Хто б сказаў мне, дзе ж я?
Стала ўсё за ноч імкліва
Як у казцы снежнай.
Дрэвы – быццам у мярэжах
Ярка-серабрыстых.
Дом стаіць, як замак снежны,
Белы і іскрысты.
Рэчкі льдом зіма скавала,
Птушкам – не да спеваў.
Можа, я таксама стала
Снежнай Каралевай?
Наташа САКАЛЯНСКАЯ.
г. Мінск, СШ №43.