Вольга САВАСЦЮК. Вершы
Пятница, 6.09.2013 20:39. Рубрика: Вершы
Лета
Ліпень варыць чай духмяны,
Выбірае агуркі,
Рассыпае па палянах
Бабкі і баравікі.
У малінніку гукае,
Сушыць сена на лугах
І з вярбы ў раку нырае,
Не паспеўшы зведаць страх.
Загадкі
Нібыта вялікі аранжавы мячык,
Але па зямлі ён ніколі не скача,
А важна плыве ў высокім блакіце.
Дык як жа завецца той мячык, скажыце?
***
Добры друг веласіпеда.
Корміць колы ён абедам.
Мае доўгі хобат-нос
Называецца…