Забаўная задачка
Пралятала аднойчы Сава міма вавёрчынай хаткі. Заўважыла, што Вавёрачка сядзіць засмучаная, падляцела да яе і пытаецца:
– Што здарылася?
– Ды вось, хацела пірог спячы і вас з Вожыкам ды Зайцам пачаставаць. Але не магу ўзважыць паўкілаграма мукі. Гіра на паўкілаграма ёсць, а вагі сапсаваліся.
І Вавёрачка кіўнула на стол. Там стаялі вагі, адна з шаляў якіх пераважвала другую, хоць абедзве былі пустыя.
– Можа, ты злятаеш і прынясеш спраўныя вагі?
– Злятаць можна, але цяжка вагі ў дзюбе цягнуць, – і Сава задумалася, але праз хвіліну закрычала: – Ура! Прыдумала!
Якое рашэнне прапанавала Сава Вавёрачцы?
Адказ: спачатку трэба паставіць гіру на любую шалю вагаў. Потым – ураўнаважыць іх, напрыклад, насыпаўшы на пустую шалю арэхаў. Пасля здымаем гіру і замест яе насыпаем муку. Калі шалі ўраўнаважацца зноў, мы атрымаем паўкілаграма мукі.
Алег МЕЛЬНІКАЎ