Адкуль узнікаюць хвалі?
На возеры і рэчцы так цікава назіраць за хвалямі. Ёсць нешта чароўнае ў іх, што выклікае ў нашай душы вандроўны настрой. Але прыгледзьцеся, і вы заўважыце, што хвалі ўзнікаюць не проста так. Іх нараджае вецер. На першы погляд падаецца, што часцінкі вады, з якіх складаецца хваля, проста рухаюцца злева направа з пэўнай хуткасцю. Але ўспомніце хвалі, якія бягуць па жытнёвым полі. Зразумела, што гэта не каласкі ходзяць з аднаго месца на другое. І яшчэ: каб зразумець рух хвалі, проста пусціце папяровы карабель на ваду. Калі пад ім праходзіць грэбень хвалі, карабель паплыве наперад, пакуль наступны грэбень не падхопіць яго. Атрымліваецца, што рух хвалі – гэта адно, а рух часцінак, з якіх яна складаецца, – гэта другое.
А што адбываецца на глыбіні? Справа ў тым, што хваля актыўная на паверхні. Калі мы апусцімся на глыбіню, роўную вышыні хвалі, мы апынемся ў спакоі. Аднак бязмоўя і там няма: рыбы размаўляюць між сабой з дапамогай гукавых сігналаў, якія яшчэ невядомы чалавеку. Але навука ідзе наперад, і, магчыма, менавіта вы зробіце гэтыя адкрыцці.
Фантаст-Усёвед
ТЭРЫТОРЫЯ ЭРУДЫТАЎ
Што яшчэ, апрача вады, можа ўтвараць хвалі? Выберыце з прапанаваных слоў правільныя:
крык
радыё
гук
святло
холад
ціск