Збудаваў мядзведзь бярлог
Збудаваў мядзведзь бярлог
У цёмным лесе, там, дзе лог,
Будаваў мядзведзь бярлог.
Нацягаўшы буралому,
Ён узвёў сабе харомы,
Што завеям з маразамі
Не прабрацца ў гэты замак.
Збудаваў, залёг і спіць…
Вясна зможа разбудзіць?
Загадка для Венькі
Хлопчык Венька – мой сусед.
Ён разважлівы, як дзед.
Загадаю я загадку –
Хай падумае як след.
– Век жылі ў старэнькім доме
Пяць братоў –
Майстроў вядомых!
Холадна,
Трываюць ледзьве,
Як мароз у дзіркі лезе.
На свой дом, а не на світку
Набылі пруткі і ніткі.
Шчыравалі дзён без ліку
І Сярэдні,
І Вялікі.
Радаваўся Указальны:
“Будзе цёпла ў нашай спальні!..”
Тут азваўся раптам Веня:
– Мезенец ды Безыменны
Працавалі там таксама
Без прынукі, а старанна?
– Правільна.
– Дык на загадку
Адшукалася адгадка.
Не знайсці яе ў рацэ!
Гэта ж – пальцы на руцэ!
Як пруткі купілі й ніткі
Не на світар, не на світку, –
Значыць, змогуць прыгадзіцца,
Каб звязаць з іх рукавіцы.
Кемлівы хлапчына Венька,
Хоць яшчэ зусім маленькі.
Расціслаў БЕНЗЯРУК