Чаму не з усіх аблокаў ідзе дождж?
Калі глянуць на восеньскае неба, то можна ўбачыць самыя розныя аблокі. Як жа яны ўтвараюцца і чаму адны прыносяць дождж, а іншыя спакойна плывуць па небасхіле?
Справа ў тым, што кожнае воблака складаецца з маленечкіх кропелек вады, якія падтрымліваюцца нагрэтым паветрам. Гэта – пухнатыя, мяккія аблокі. Іх часта параўноўваюць з авечай поўсцю. Метэаролагі называюць такія аблокі кучавымі. Калі яны з’яўляюцца на небе, ведайце: гэта знак на добрае надвор’е.
Кроплі вады ў аблоках увесь час перамешваюцца. І калі аблокі ўздымаюцца вельмі высока, то павялічваюцца ў памеры і астываюць. Паступова кроплі ў іх становяцца такімі буйнымі, што больш не могуць трымацца ў паветры. Тады аблокі апускаюцца ўніз і пачынаецца дождж.
Памятайце, што дажджавыя аблокі больш цёмныя і размяшчаюцца ніжэй, чым кучавыя. Звычайна яны ўтвараюцца восенню, калі паветра халаднейшае. Але дождж не заўсёды можна прадказаць дакладна. Таму лепш заўсёды браць з сабой парасон!
ТЭРЫТОРЫЯ ЭРУДЫТАЎ
Пасля якога дажджу можна смела адпраўляцца ў лес па смачныя “падарункі”? Пастаўце правільна літары ў слове – і атрымаеце адказ.
Што азначаюць зорны дождж, залаты дождж, сляпы (цыганскі) дождж?
ЫРБНГАОГ