Чаму Зямля рухаецца вакол Сонца?
Суббота, 21.09.2013 09:46. Рубрика: Рознае
Здаўна шмат якія народы асаблівым чынам ушаноўвалі Сонца. З летнім сонцастаяннем звязана, напрыклад, беларускае свята
Купалле. Гэта і не дзіва: сонечнае святло і цяпло прынеслі жыццё на нашу планету. Вучоныя доўга шукалі адказ на пытанне: што ж прымушае Зямлю рухацца вакол гэтай зоркі? Прыйшлі да высновы, што каля 5 мільярдаў гадоў таму ў Сусвеце ўтварылася і пачало рухацца вялізнае воблака пылу. Потым яно ператварылася ў дыск, і гарачая цэнтральная маса стала Сонцам. А з рэштак воблака ўзніклі меншыя планеты, якія і пачалі рухацца вакол сонечнага дыска. Адна з іх – наша Зямля.
Фантаст-Усёвед
ТЭРЫТОРЫЯ ЭРУДЫТАЎ
Якая зорка самая яркая? Пастаўце правільныя зычныя ў слова, і вы прачытаеце яе назву.
. і . ыу .
Якая навука вывучае зоркі?
А…а.о.ія