Вопыт прафесара Вуаля
Суббота, 22.02.2014 18:27. Рубрика: Рознае
Прывітанне, дарагія сябры! Мяне завуць прафесар Вуаля. Ці памятаеце, як мы з вамі гатавалі шашлык з паветранага шарыка? Сёння я раскажу вам, як можна самастойна зрабіць лававую лямпу.
Для гэтага нам спатрэбяцца:
- Пустая бутэлька;
- Алей;
- Вада;
- Харчовы фарбавальнік;
- Шыпучыя таблеткі.
Крыху больш, чым напалову, запаўняем бутэльку алеем.
У астатнюю частку даліваем ваду.
Дадаем 10 кропель харчовага фарбавальніка.
Закідваем разламаную таблетку-шыпучку (можна выкарыстоўваць шыпучыя вітаміны або аспірын).
Крыху пачакаем… Наша лямпа гатова! Можна радаваць сваіх родных і сяброў.
Прафесар ВУАЛЯ