Пятница, 21.02.2014 09:57. Рубрика:
Вершы
Дзяцел-гурман
Дзяцел добра паабедаў,
З’еў катлету з караедаў,
І на дрэва сеў яшчэ раз –
Дзёўбае, каб павячэраць.
Голуб і кошка
Голуб хутка страх суняў,
Хоць баіцца крыку: “Мя-я-яў!”
Ды пакуль заснула кошка
Пад акном збірае крошкі.
І буркоча: “Гу-гу-гу..!
Жыць без крошак не магу!”