Залатыя зярняты
Вторник, 19.11.2013 11:32. Рубрика: Вершы
На папасах, на супынках,
На рабочых перапынках,
На начлезе і ў паходзе,
Ў добрай долі і ў нягодзе
Скарб збіраў вам па драбніцы,
Па аднюсенькай адзінцы.
Залатыя ўсе зярняты
На спажытак вам узяты!
Хай у кожным вашым сэрцы
Па адным хоць застанецца.
З аднаго таго зярняці
Будзе плён багаты ў хаце,
Красавала каб няспынна
Наша любая Радзіма.
Уладзімір ДУБОЎКА
Уладзімір ДУБОЎКА (15.7.1900 – 20.3.1976) – беларускі паэт, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы. Для дзяцей напісаў кнігі “Цудоўная знаходка”, “Кветкі – сонцавы дзеткі”, “Залатыя зярняты”, “Дзівосныя прыгоды” і іншыя.