Малюнкі на малацэ
Прывітанне, дарагія сябры! Мяне завуць прафесар Вуаля. Напэўна, самыя ўважлівыя чытачы “Вясёлкі” памятаюць, як мы гатавалі шашлык з паветранага шарыка і стваралі лававую лямпу. А гэтым разам прапаную вам памаляваць на малацэ!
Нам спатрэбяцца:
Малако;
Харчовыя фарбавальнікі розных колераў;
Вадкасць для мыцця посуду.
Наліваем малако ў талерку. Сыплем у налітае малако крышку фарбавальнікаў (кожны колер – асобна). Цяпер у сярэдзіну кожнай каляровай плямы дадаем вадкасць для мыцця посуду. Назіраем, як рухаюцца фарбы, мяняюцца колеры, з’яўляюцца новыя малюнкі…
Атрымалася? Тады напішыце нам пра свае эксперыменты!
Прафесар ВУАЛЯ