“Вясёлка” ў 2011 годзе
У новым годзе наш часопіс распачынае новы творчы праект “Замежныя сябры “Вясёлкі”. Мы раскажам пра гісторыю, культуру, традыцыі, прыроду Польшчы, Індыі, Егіпта, Францыі, Літвы… Правядзём карысныя вандроўкі па дванаццаці замежных краінах, з якімі супрацоўнічае Беларусь. Надрукуем іх народныя казкі, прыгодніцкія апавяданні, творы юных аўтараў. Вас чакаюць шматлікія рэбусы і загадкі, конкурсы і спаборніцтвы, а пераможцы атрымаюць падарункі ад нашых замежных сяброў. У першым нумары адбудзецца знаёмства з Кітаем.
“Вясёлка” ў новым, 2011 годзе, прадоўжыць падарожжа па раёнах Гомельшчыны. Хочацца верыць, што матэрыялы пад рубрыкай “Я тут жыву” спатрэбяцца вам на ўроках.
Разам з вамі, сябры, мы адзначым таксама стагоддзе з дня нараджэння першага галоўнага рэдактара “Вясёлкі”, класіка беларускай дзіцячай літаратуры Васіля Віткі.
Вас чакае новая, змястоўная і цікавая “Вясёлка” – ваша верная сяброўка!
Чытайце і выпісвайце наш часопіс!
Думаю, трэба дадаць, што ў пачатку 2010 г. дзеці таксама убачаць новы сайт «Вясёлкі» http://www.veselka.by/
А калі вы раскажаце пра раённыя цэнтры іншых абласцей? Няўжо чакаць яшчэ год-два? Пакуль перавага аддаецца Гомельшчыне…