Мушык
Жыў-быў маленечкi Мушык. Вадзiў ён сяброўства са старым чарвяком Жуляй. Жыхарылi яны амаль па суседству, пад зямлей. Колькi там хадоў розных, i не злiчыць адразу! Сябры вельмi любiлi збiраць разнаколерныя кубiкi. I кожны раз выходзiлi такiя вычурныя фiгуркi: конiкi, дрэвы… А аднойчы, здарылася зусiм неверагоднае. У Жулi атрымалася тварство падобна, мусiць, на птушку! Але нашаму Мушыку захацелася нечага большага. Ен пачаў узводзiць кубiкi у вышыню.
“Птушка ж павiнна ляцець! А у цябе яна ляжыць,”− растлумачыў Мушык. Але гульня хутка прыпынiлася. “Чаму?”−спытаеш ты, мой шаноўны чытач. Зямельныя хады не дазвалялi болей строiць. Жуля паглядзеў на усе гэта i гаворыць:
−Вось мой дзед аднойчы мне апавядаў аб такiм цудзе. Iснуе гара, вялiкая-вялiкая нiбы вялiзны мурашнiк, як яго яшчэ завуць. Ён такi вялiзны, што дакранаецца сваей вярхушкай да самых аблокаў. А калi ўзабрацца да вярхушкi, то трапляеш у госцi к зоркам. Яны цудоўныя сяброўкi. Я, напрыклад, мару з iмi калi-небудзь сябраваць. Вось гэта найвялiкшае шчасце для мяне! А яны ж ведаюць пра свет амаль усе! Слухаеш iх i дзiвiшся. У гэтым мурашiнку жывуць самыя вялiзныя мушыкi, як ты, i яны такiя добрыя!
− Да, трэба збiрацца,−пагадзiуся Мушык. Гэта ж столькi сяброў!
Развiтаўся наш Мущык i пайшоў. На самой справе, ён не ведаў, куды iсцi. На двары, мiж тым, наблiжалася зiма. Хутка стамiўся вандроўнiк, прысеў на лiсточак i думае:
−Так я на сваiх дваiх далека не ўцяку, мне хопiць на ўсе жыццё. А што там гэтае мущынае жыццё! Яно такое маленькае-маленькае, нават i не заўважыш, а яно i прайшло! Ад такiх дум цяплей, канешне, не зрабiлася, але Мушык не забыў паклапацiцца i пра сябе. Завярнуўся у лiсточак, на якiм сядзеў. I атрымалася адзенне! Дзьмуў моцны вецер. Яму так не цярпелася паздеквацца над гэтым Мушыка ў такiм апраннi, што ён пачаў дзьмуць мацней. “А што, пагляздiм, як апранецца ён, калi лiсточка не застанецца?” Вецер рвануў лiсточак. Але Мушык i не падумаў так хутка здавацца. Ён учапiўся за самы край i разам з лiсточкам узняўся да аблокаў. Вецер яго насiў, кiдаў то у адзiн бок, то у другi. Атрымалася, што Мушiк зноў апынуся малайцом. Ён прыдумаў сабе машыну-самалет. Гэта не знiкла ад вострага позiрка яркiх зор.
−Прывiтанне, дараженькi!− звярнулiся яны да Мушыка, якi працягваў ляцець.−Мы бачылi, якi ты разумны. Ты з вось гэтага лiсточка зрабiў сабе i адзенне, i самалет. Таму цяпер мы твае самыя лепшыя сябры. Мы будзем табе ярка-ярка свяцiць увесь твой шлях, каб ты не заблукаў. Да, i скажы, калi ласка, а куды ты ляціш?
−Да вялiкага мурашніка, якi дакранаецца да самых аблокаў, − адказаў Мушык.
−Да-да ведаем! − узрадавалiсь яны.−Мы табе пакажам шлях. Мурашнік гэты завецца гара Эверэст. Там такiх мушыкаў шмат жыве.
З дапамогай зорак ён паспяхова дабраўся да гары Эверэст. Пазнаёмiўся з мушiкамi. Яны цепла яго прынялi, i цяпер Мушык жыве там i дапамагае будаваць яшчэ адну такую гару, але ўжо для будучых мушыкаў. А ноччу ён узбiраецца на вяршыню i размаўляе з зорамi. Ён такi шчаслiвы. Мушык не забыў i пра свайго сябра Жулю. Мiж зорак iснавала такая ласкавая i добрая зорка Нэля. Мушык даўно на яе пазiраў i вось не стрымаўся i папрасiў:
−Нэля, у мяне там далека, адкуль я прыляцеў, жыве мой сябра Жуля. Ён марыў пра тое, што будзе сябраваць з зоркай, што будзе з ёй размаўляць. Ну, як я з усiмi вамi. Давай, можа, ты здзейснiш прашэнне?
−О, цудоўна. Безумоўна, я даўно марыла аб тым жа! Нэля перабралася у другое неба i пачала свяцiць ярчэй астатнiх зорак. А калi Жуля знянацку задраў галаву, то не паверыў сваiм вачам. На яго глядзела i ўсмiхалася зорка. Усiм жiхарам цяпер Жуля рассказваў пра сваю дараженькую зорачку.
I ты, мой шаноўны чытач, паглядзi на неба! Тая Нэля даўно на цябе пазiрае i чакае, каб з табой пазнаёмiцца!
Крысцiна Качэня, 4 курс Юрфака БДУ.