Смяшынкі
Казкі на сон
Малы Валік не хацеў спаць. Бацька прысеў каля ложка і кажа:
– Спі. Я табе на сон казку раскажу.
– Добра, раскажы.
– Бацька расказаў адну казку, другую і змоўк.
– Маці тым часам уходжвалася на кухні. Не чуючы бацькавага голасу, яна прыадчыніла дзверы і іхенька спытала:
–Ну, што, заснуў ён, нарэшце?
–Заснуў, – адказаў Валік. – Цяпер садзіся сама мне казкі расказваць.
Як цябе завуць?
– Як цябе завуць?
– Так, як бацьку.
– А бацьку як?
– Яе мяне.
– Гм… А як цябе клічуць на абед ці на вячэру?
– О, на абед і на вячэру мяне не трэба клікаць, я першы бягу.
Нядобрыя людзі
– Мінулай зімой я пакаўзнуўся на вуліцы і праляжаў чатыры тыдні з пераламанаю нагою.
– Чатыры тыдні? І ніхто цябе не падняў? Вось жа якія нядобрыя ў вас людзі!
Маці-двоечніца
Маці рашыла за дачку задачу. І – няправільна. Дачка прынесла двойку. Маці бядуе.
– Ай-яй, як жа гэта я памылілась!
– Не бядуй, мама, – кажа дачка. – Ты не адна сёння двоечніца. Іншыя мамы таксама двойкі зарабілі…
У школе
Настаўнік пытаецца ў вучня:
– Які месяц самы кароткі?
– Май! – адказвае вучань.
– Не, – паморшчыўся настаўнік. – Адказ няправільны. Люты самы кароткі.
– Чаму люты? Май жа на цэлую чвэрць карацейшы: люты мае чатыры літары, а май – толькі тры…
Поезд і лазня
– Што цягне поезд?
– Паравоз.
– А што цягне паравоз?
– Пара.
– А чаму ў лазні шмат пары, а яна стаіць на месцы?
– Які ты неразумны! Пастаў лазню на колы, то пара і яе пацягне.
Адказаў!
– Чаму паляўнічы, калі страляе, заплюшчвае адно вока?
– Бо калі ён заплюшчыць і другое, то нічога не затрэліць.