Паветраны палёт
У верасні ў Белдзяржцырку пачынаецца аўстралійскае шоу «Чараўніцтва на лёдзе». Усё прадстаўленне праходзіць на сапраўдным лёдзе. У праграме — чэмпіёны свету па фігурным катанні, артысты з Новай Зеландыі, Аўстраліі, Італіі, Кітая, канадскі HyMap«Domina magic», паветра-ны палёт «Піраты» пад кіраўніцтвам Ана-толя Шышкаўца з Беларусі. «Дрэсірава-ныя папугаі» Веніяміна Ігумнава з Расіі, паветраная гімнастка Сабрына Агон’ер. Квіткі ўжо ў продажы!
УБеларускагадзяржаўнагацыркаёсць свая паветраная гімнастка-Анастасія Тумана ва. Тыя з вас, хто калі-небудзь зай-маўся гімнастыкай, ведаюць, што гэта выкананне пад музыку розных практыка-ванняў, часам танцавальных, якія патра-буюць добрай гнуткасці, расцяжкі, фізіч-най падрыхтоўкі. Нумары з элементамі паветранай гімнастыкі можна пабачыць у цырку. Гэта цыркавое мастацтва, якое пакарае сэрца і прымушае гледачоў захо-плена пляскаць у далоні. Іх выконваюць на снарадах або апаратах, падвешаных у паветры з дапамогай тросаў ці іншых.прыстасаванняў. Спецыфіка жанру -дэ-манарацыя незвычайнага валодання сваім целам. Падрыхтоўка паветраных гімна-стаў перавышае здольнасці звычайнага чалавека. Нездарма гэты жанр лічыцца адным з самых складаных, відовішчных і захапляльных у цыркавых шоу.
У жанры паветранай гімнастыкі заслу-жаная артыстка Беларусі, узнагароджа-ная медалём Францыска Скарыны, Анастасія Туманава працуе з 1988 года. Выконвае нумары: «Паветранае кальцо» і «Палотны». 3 лёгкасцю робіць шпагат у паветры, працуе без страхоўкі. Прыга-жосцю і дакладнасцю яе працы захапля-ліся гледачы Францыі, Галандыі, Бельгіі, Германіі, Англіі, Шатландыі, Японіі, Егіпта, Арабскіх Эміратаў. Анастасія сведчыць, што паветраная гімнастьіка — гэта дзіўны свет, у якім чалавек удасканальваецца, становіцца фізічна мацнейшым і больш упэўненым у сабе, раскрывае сваю індывідуальнасць, пачынае творча думаць. Гэта лад жыцця і мыслення, дзе выхоўва-ецца воля, настойлівасць і мэтаскірава-насць.
Анастасія РАДЗІКЕВІЧ