Песня юных салдат
Пятница, 19.11.2010 21:26. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Музыка Эдуарда ЗАРЫЦКАГА
Словы Анатоля ВЯРЦІНСКАГА
Дзецям, якія ваявалі ў дні Вялікай Айчыннай вайны.
Вы не пытайцеся болей,
Колькі нам зім і лет.
Прыпала на нашу долю
Безліч жахаў і бед.
Вайна – суровая мачыха
Забрала дзяцінства ў нас.
Вайна – суровая мачыха
Нас вырасціла ўраз.
Рукамі, яшчэ дзіцячымі,
Сціскаем вінтовачны ствол.
Вачамі ўжо недзіцячымі
Аглядваемся навакол.
Вайна – суровая мачыха
Сказала нам сталымі быць.
Вайна – суровая мачыха
Сказала нам ворага біць.
Не помнім прыгожыя казкі,
Забылі харошыя сны.
Саромемся матчынай ласкі,
Бо сталі дзецьмі вайны.
Вайна – суровая мачыха
Нас выгадавала ўраз.
Вайна – суровая мачыха
Зрабіла салдатамі нас.