Смяшынкі
Понедельник, 15.07.2013 08:47. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
– Ну як там мама, які ў яе настрой? – пытае бабуля ў Міхася.
– Усялякі бывае: і добры, і дрэнны.
– А добры – калі?
– Пасля дрэннага, – адказвае Міхась.
***
– А чаму вунь тая цётка ўсміхалася, а гэтая – не? – пытае Міхась у бабулі ў краме.
– Пэўна, настрой знік.
– Згубіўся?
– Відаць, што так.
– А яна яго знойдзе? – не адстае Міхась ад бабулі.
***
– Бабуля, чаму, калі я невясёлы, то і мама сумная? – пытае Міхась у бабулі.
– Затое яна радуецца тады, калі табе весела.
– Не, не радуецца. Бо калі я весялюся, то мама кажа: “Не дурэй!”.
Анатоль ЗЭКАЎ