Конкурс «Мы — дружная сям’я!»
Мае мары
У небе свеціць сонейка,
А дождж яшчэ ідзе.
З’явілася вясёлка,
Вітаем мы яе.
А з ёю мне ўсміхаюцца
Ўсе дзеткі, людзі ўсе.
І песні разліваюцца
Па ўсёй зямной красе.
У небе ўжо ні воблачкаў,
Ні хмарак не відаць.
Яны не перашкодзяць
Мне марыць і лятаць.
І мару я так смела,
Што дзесьці ў вышыні
Лятаю на чароўным
Вясёлкавым кані.
Кацярына СУГАКА.
в. Бараўляны.
Лепшыя сябры
Казка
Жылі-былі Вожык і Заяц. Вожык жыў у норцы каля вялікага разлапістага дуба, а Зайчык – пад старым пнём. Яны былі найлепшыя сябры – заўжды разам бегалі, забаўляліся, адзін аднаму дапамагалі. Выйшлі яны неяк пагуляць. А за імі тым часам уважліва назірала злая, чорная Хмара. Ёй не падабалася такое сяброўства. “Не трэба бегаць без толку па лесе, – Хмара. – Вось я адна плаваю па небе, і ніхто мне не патрэбны. Зараз я ім пакажу!” Хмара надзьмула свае чорныя шчокі і абрынула на сяброў залеву.
– Хадзем да мяне ў хатку, – прапанаваў Вожык.
– Не, лепей пойдзем да мяне, мая хата большая і цяплейшая, – адказаў Заяц.
Так яны і не дамовіліся. Мокрыя, пакрочылі ў розныя бакі. А злая, чорная Хмара радавалася і яшчэ больш расплывалася па небе.
У сваёй цёмнай норцы Вожыку стала сумна і няўтульна, і ён вырашыў пайсці да сябра ў госці, не зважаючы на дождж. Зайчыку таксама было маркотна, і ён пакрочыў да Вожыка. Так сябры і сустрэліся на палянцы, і вельмі ўзрадаваліся. Злая хмара зразумела, што не зможа пасварыць сяброў, і паплыла далей. А на блакітным небе ласкава заззяла сонейка.
Мікалай КЕБІК.
г. Мінск, СШ № 170.