Урок 12. Пазакласная работа
Разнастайны матэрыял да ранiшнiкаў, прысвечаных порам года, Дню Мацi i 8 Сакавiка, Дню абаронцаў Айчыны i Дню Перамогi можна знайсцi на старонках часопiса. Гэта эканомiць час i дапамагае больш поўна знаёмiцца з творчасцю пiсьменнiкаў.
Iнфармацыйныя гадзiны, абавязковыя для вучняў усiх класаў нашай краiны, таксама можна праводзiць, сябруючы з «Вясёлкай».
Так, у № 4\2008 змешчаны казка-быль «Чарнобыльскiя воблакi», якую можна выкарыстаць падчас дня памяцi ахвяр аварыi на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыi.
Пры падрыхтоўцы iнфармацыйнай гадзiны на ўказаную вышэй тэму можна выкарыстаць верш Мiколы Маляўкi «Думаем пра дзяцей»:
Над намi,
Над родным краем
Чарнобыльская бяда –
I снег яе не хавае,
I не змывае вада.
Далёкага выбуху рэха
Нiяк не замоўкне ў жыццi:
Чарнобыля – не аб’ехаць,
Чарнобыля – не абысцi.
Па вёсках, па мёртвых бядуем,
Шукаем, дзе кут чысцей, –
І не сябе шкадуем.
А думаем –
Пра дзяцей.
У кожным нумары друкуюцца вершы i апавяданнi пра розныя куточкi Беларусi. Iх таксама можна выкарыстаць з мэтай фармiравання пачуцця нацыянальнай годнасцi i знаёмства з добраўпарадкаваннем гарадоў Беларусi.
Шмат вершаў з часопiса можна паспяхова выкарыстоўваць у пачатку iнфармацыйных гадзiн. Напрыклад, у часопiсе № 5\2008 змешчаны верш У. Карызны «Гэта Радзiма», у № 9\2008 – верш А. Грачанiкава «Народ i песнi» i iнш.