«Вясёлка» Кулікоўская Уладзіслава, 6 год
Среда, 29.05.2013 10:04. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Верш чытае Кулікоўская Уладзіслава, 6 год. Напісала верш для дачушкі –мама, Таццяна Маслюкова, бібліятэкар гарадской бібліятэкі №6 г.Барысава
Вершык пра “Вясёлку”
Каб мове роднай навучыцца,
“Вясёлкай” трэба захапіцца.
Мне мамачка прапанавала,
Каб я “Вясёлку ”пачытала.
Тут ёсць усё: і казкі, і вершы
Вось я трымаю нумар першы.
За ім прыйшоў другі і трэці
Усе цікавыя –паверце!
Яшчэ “Вясёлачка” у маі
Зялёным колерам вітае.
Ціквае з “Вясёлкай ” падарожжа
Сустрэць усе колеры нам дапаможа.
І я усім вам зараз раю:
Чытаць часопіс разам з татам, мамай.
Хай стане назаўжды сяброўкай
Вам — беларуская “Вясёлка”!
Бязмежнае дзякуй за супрацоўніцтва!!! Для дзяўчынкі радасць будзе ўдвайне! Мы ганарымся сяброўствам з часопісам «Вясёлка» і нашым сумесным праектам «55 колераў «Вясёлкі»! Усім плену і сонечнага настрою. З павагай Людміла Захарэвіч»!
Шчыра дзякую ўсім, хто садзейнічаў размяшчэнню нашага фотаздымка і вершыка пра «Вясёлку» на сайце любімага часопіса дзяцей Беларусі!!! Усяго найлепшага!!! Таццяна Маслюкова.
Дзякуй Вам за актыўнсць і не абыякавасць да дзейнасці часопіса