Урок 11. Музыка
З песняй любая справа робiцца лягчэй i настрой добрым становiцца. Рубрыка «Спеўнiк Вясёлкi» дорыць чытачам словы i музыку песень сучасных беларускiх паэтаў i кампазiтараў i нотны запiс песнi надрукаваць не забываецца. Калi ласка, спявайце!
Эдзi Агняцвет «Музыканты»
Мiхасёк гасцей збiрае.
Уся кампанiя iдзе:
Кот на скрыпачцы iграе,
А сабака – на дудзе.
Запявае вожык басам,
Б’е камар у барабан.
Певень выскачыў тым часам,
Ухапiўся за баян.
З гусаком карова ў пары
Выступаюць спакваля.
Міхасёк паплыў на хмары,
Закружылася зямля.
Давайце зазiрнём у «Спеўнiк «Вясёлкi». З якiмi песнямi на працягу многiх гадоў знаёмiў часопiс?
– «Вясёлка» (словы Сяргея Грахоўскага, музыка Кiма Цесакова).
– «Родная мова» (словы Нiла Гiлевiча, музыка Нiны Сакаловай).
– «Каляда– Калядачка» (словы Мiколы Маляўкi, музыка Алега
Чыркуна).
— «Дамавік”( словы Міколы Маляўкі, музыка Святланы Галкінай);
— “ЛАСТАЎКА” (Музыка Ніны Сакаловай, словы Міхася Пазнякова);
— “Песня юных салдат” ( словы Анатоля Вярцінскага, музыка Эдуард Зарыцкі);
— “Шадар-Падар” (словы Уладзіміра Мазго, музыка Зміцера Яўтуховіча);
— “Маміны рукі” (словы Міхася Пазнякова, музыка Ніны Сакаловай);
— “Калыханка” (словы Леаніда Пранчака, музыка Леаніда Захлеўнага);
— “Таўкачыкі” (словы Міколы Маляўкі, музыка Уладзіміра Казбанава);
— “Чапа” (словы Януся Мальца, музыка Зміцера Яўтуховіча);
— “Чароўная палачка” (словы Міколы Маляўкі, музыка Кіма Цесакова)