Хто дзе жыве?
Навакольны свет вельмі прыгожы і разнастайны. Ён заўсёды дорыць новыя адкрыцці, уражанні і здзіўленні. Табе яшчэ шмат чаго трэба даведацца, дружа. А сёння я прапаную падарожжа ў краіну прыроды. І здагадайся, хто дзе жыве.
Хто жыве ў дупле сухім?
Чорны фрак заўжды на ім,
Хахалок чырвоны…
Лекар ён нястомны.
А сарока-белабока
У гняздзе жыве высока.
І чаго няма там толькі:
Бранзалет, цвічок, іголка,
Стужка, яблык, чарнасліў…
Колькі скарбаў налічыў?
Дзень ці цёмна на двары –
Ён жыве заўжды ў нары,
Пад зямлёю рые ход.
Хто, скажыце, гэта? …
Ляціць – гудзіць,
Сядзе – маўчыць.
Пранясецца, бы куля,
І схаваецца ў вулей?
У срэбныя сукеначкі
Прыбраліся паненачкі…
На сушы ты не ўбачыш іх нідзе,
Бо ім заўсёды хораша ў вадзе.
Хто гэта? (рыбы)
Гульня “ХТО ДЗЕ ЖЫВЕ ?”
Несла сарока на хвасце навіны: “хто дзе жыве”. Ды вось няўдача: зачапілася за галінку – навіны ўпалі і пераблыталіся. Дапамажы птушцы скласці іх правільна.
правільна
КОТ жыве на печы.
САБАКА жыве ў БУДЦЫ.
КАЗА жыве ў ХЛЯВЕ..
ВАВЁРКА жыве ў ДУПЛЕ.
ЛІСА жыве ў НАРЫ.
КОТ жыве ў БУДЦЫ
САБАКА жыве ў ХЛЯВЕ.
КАЗА жыве ў ДУПЛЕ.
ВАВЁРКА жыве ў НАРЫ.
Расфарбуй, мой дружа, хатку,
Раўчукі ля хаткі, кладку,
Сонца ў німбе залатым
І вясёлачку над ім.
Алесь Бараноўскі