Смяшынкі
Вторник, 19.03.2013 08:09. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
КАГО ПАВАЛІЎ?
— Паваліў снег, — гледзячы ў акно, кажа бабуля ўнучцы Кацярынцы.
— Каго паваліў? – перапытвае дзяўчынка.
МАЛАЙЧЫНА, ДЗЯДУЛЯ!
Малы Іллюша не вымаўляе літару Р.
— Скажы: р-рама, — просіць дзед.
— Лама, — паўтарае Іллюша.
— Р-рама, р-рама, — не здаецца “настаўнік”.
— Малайчына, дзядуля! – радасна ўскліквае ўнук.
Лёля БАГДАНОВІЧ
ПАШКАДУЙЦЕ ВЕРАБ’Я!
Верабейка скача:
— Чыкі-чык-чырыкі.
Скача ён і плача:
Дзе ўзяць чаравікі?
У мароз вялікі
Мерзнуць неахвота.
Просіць чаравікі,
Ну а лепей – боты!