Да 75-годдзя да дня нараджэння Анэлі ТУЛУПАВАЙ
Вторник, 26.02.2013 09:17. Рубрика: Вершы
ЧАРОЎНЫ КЛУБОЧАК
Не чутна ў хаце смеху.
Сумнай Алеся стала.
Бабулька дамоў паехала,
Скарбонку з сабой забрала.
Скарбонка была чароўная,
Казак і песень поўная.
— Не сумуй, бялянка, —
Маці кажа ўранку. –
Я табе клубочак дам,
На мурог яго не кідай!..
Скок! – Алеся – на парог.
Скок! – клубочак – на мурог.
Пакаціўся, раскруціўся
І за пальчык зачапіўся…
Бяжыць за ніткай з песенькай
Цікаўная Алесенька:
— Ой, клубочак мой, клубок,
Пабяжым у лес з табой,
Кветачкі панюхаем,
Казачку паслухаем…
У ЛЕСЕ
У лесе-лесе – ёлачкі
Колкія іголачкі,
Мядовыя шышачкі.
Пакаштуем крышачку.
Вось дык сцежка!
Вось дык сцежка!
Сцежачка ў бары.
Каля сцежкі – сыраежкі.
Так і просяць: падбяры.
Баравік глядзіцца гожа,
Бабка ў вераску…
Назбіраем поўны кошык –
Смачны будзе суп.