Среда, 20.02.2013 13:37. Рубрика:
Вершы
Такое неба сіняе.
Зямля пад снегам спіць.
Бярозка ў белым інеі
Прыгожая стаіць.
Дзянёчак пачынаецца…
Выходжу на мароз.
Мне так ён падабаецца,
Хоць і марозіць нос.
Іду сцяжынкай вузкаю,
Ажно сняжок рыпіць.
Іду, а ў сэрцы музыка
Мажорная гучыць.
Яўгенія ТАМАХІНА.
Любанскі раён, Рачэнская СШ.