Загадкі ад Анатоля Клышкі
Четверг, 14.02.2013 12:32. Рубрика: Школка "Вяселкi"
Каласавічок
Ці ўлетку спёка,
ці ўзімку заносы –
бегае ў кажушку,
хоць заўсёды босы.
Для яе прывычна гэта –
у доме застацца
для ўсіх непрыкметнай.
Ён дужа ахайны.
Няма ў тым бяды,
што мыецца
пасля яды.
Есці тыдні два не просіць:
на спіне кладоўкі носіць.
Бізуном выгінаецца,
за нагу кусаецца.
Яна не баіцца
хваста пазбыцца.
Я землякоп,
ды мушу прызнацца:
белага свету
не бачу за працай.