Віншуем з перамогай!
Віншуем з перамогай!
Дарагія сябры! На пачатку года рэдакцыя часопіса “Вясёлка” распачала для вас, юныя паэты, празаікі і мастакі, новы конкурс пад назвай “Мы – дружная сям’я”. Штомесячна, з нумара ў нумар, часопіс друкаваў лепшыя вершы, апавяданні, казкі і малюнкі, якія прыходзілі ў рэдакцыю з розных куткоў Беларусі. І вось надышоў час падвесці вынікі.
Пераможцамі конкурсу “Мы – дружная сям’я” прызнаны:
– сярод паэтаў і празаікаў: Юлія Буйніцкая, Наташа Дзік, Настасся Дзмітрук, Уладзімір Падрэз, Ілля Галавін, Насця Кандрусь, Віялета Марчэнкава, Хрысціна Кот, Аня Рубаха, Алеся Лукашэвіч, Наташа Сакалянская, Таццяна Навумовіч (г. Мінск), Анастасія Анансон, Марыя Белагалова, Уладзімір Белалаў, Аня Галушка, Паліна Еўлашэўская, Анастасія Зарэмба, Аляксандр Карповіч, Аляксандр Клачко, Наташа Крэмніч, Аліна Кулакоўская, Лізавета Ламанос, Марына Літвіненка, Каця Міхалкіна, Саша Навурава, Саша Новік, Уладзіслаў Шэшка (Мінскі раён), Карына Абабурка, Таня Сініцкая, Караліна Хаяноўская, Юля Чарнышова (Любанскі раён), Яна Луферчык (Чэрвеньскі раён), Анастасія Віннік, Марына Дамарацкая, Юлія Калюжная, Паліна Купрэвіч, Алена Навумік (Ганцавіцкі раён), Алена Шыкшнян (Браслаўскі раён), Паліна Рапянкова (г. Мазыр), Ягор Абразцоў, Ангеліна Скварчэўская (Дзяржынскі раён), Саша Кічкайла, Андрэй Несцяровіч, Саша Свістун (Ваўкавыскі раён), Аксана Бурак, Юлія Дзегцярова (Стаўбцоўскі раён), Насця Новік, Яна Прымак (г. Гродна), Злата Клачок (Ушацкі раён);
– сярод мастакоў: Сяргей Борыс, Арцём Ларын, Алена Расашэнка, Маша Хватава, Вова Яўсеенка, Ліза Малейка, Анатоль Ліпскі, Кацярына Удодава, Дар’я Старычонак, Аня Цітова, Маша Дубатоўка, Ліза Лесніковіч, Мікола Герасімаў, Маша Данейка, Мікіта Бярнацкі (г. Мінск), Юля Кісяляўскас (г. Гомель), Каця Леваненя (г. Гродна), Хрысціна Шубянок (Брагінскі раён), Яніна Бубновіч (Светлагорскі раён), Даша Зайцава, Таня Супрончык, Юра Бялько, Саша Круглік (Дзяржынскі раён), Анастасія Ядзейка (Ваўкавыскі раён), Кацярына Харт (Пухавіцкі раён), Віялета Малышчык (г. Навагрудак), Ангеліна Філіповіч (Ляхавіцкі раён), Саша Падоба (Шаркаўшчынскі раён).
Віншуем пераможцаў конкурсу! Усе яны будуць узнагароджаны Граматамі рэдакцыі часопіса “Вясёлка”. А мы тым часам паведамляем, што і ў наступным, 2013 годзе, конкурс “Мы – дружная сям’я” прадаўжаецца. Чакаем ад вас новых вершаў, апавяданняў, казак і малюнкаў. Іх можна дасылаць як на паштовы адрас рэдакцыі, так і на сайт часопіса: www.veselka.by, электронную пошту Vyaselka2011@yandex.by.
Когда детям пришлют грамоты? Ждём не дождёмся
Калі ласка, звярніцеся ў рэдакцыю: (017) 200 92 61
Большое спасибо