«Загадка дыназаўраў» — хвілінкі-весялінкі ад Маргарыты Прохар
Хвілінкі-весялінкі 11.2012
Загадка дыназаўраў
Дыназаўры з’явіліся на зямлі за шмат мільёнаў гадоў да нараджэння чалавека. Гэтыя вялізныя рэптыліі жылі на сушы і мелі сухую скуру з луской. Вучоным удалося даследаваць каля трохсот відаў дыназаўраў. Сярод іх былі і маленькія, і агромністыя, і траваедныя, і драпежнікі. Дыназаўры існавалі па ўсёй зямлі. Іх рэшткі знаходзяць у скалах, сланцах, гліне. Цікавы факт: цэлага дыназаўра адкопваюць некалькі месяцаў ці гадоў, у залежнасці ад памераў.
Знікненне гэтых рэптылій – загадка. Многія мяркуюць, што ў тыя часы на зямлю з космасу ўпалі вялікія цвёрдыя скалы. Яны паднялі пыльныя хмары, што зацьмілі сонца. Таму клімат змяніўся, расліны вымерлі, а новыя сталі атрутнымі для дыназаўраў.
ТЭРЫТОРЫЯ ЭРУДЫТАЎ
Якія сучасныя рэптыліі падобны да дыназаўраў? Выберыце з прыведзеных варыянтаў
яшчарка
жаба
кракадзіл
чарапаха