Понедельник, 3.12.2012 12:46. Рубрика:
Навіны "Вясёлкi"
Анатоль Зэкаў
Загадкі
Шыльду вешаюць ля брамы,
Што ў двары ён злосны самы.
Да той шыльды ён прывык,
Як-ніяк, а вартаўнік.
***
Калі дзверы адчыняюць,
То яе за нос цягаюць,
Бо іначай – ці павершы? –
Адчыніць не зможаш дзверы.
***
Ціха месціцца ў парозе,
Пазіраючы на дзверы.
А як толькі ў рукі возьмеш –
Аж заскача па кватэры.
Анатоль!!! Шчыра віншую цябе з днём нараджэння! Зычу шчасця, здароўя, сямейнага дабрабыту і творчых поспехаў яшчэ на многа год!!! Заўсёды рада сустрэчы з табою на старонках часопіса! З задавальненнем разам з дзецьмі рашаем крыжаванкі, адгадваем загадкі і чытаем вершы, казкі і артыкулы. Працягвай плённа працаваць на радасць дзецям і дарослым, якія цябе ведаюць!