Да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Паўла Кавалёва
КУПІ МНЕ
Да ўнучкі Марынкі і яе большых сястрычак часта ў выхадныя дні прыходзіць бабуля Зося. То адной, то другой прынясе гасцінец, пасядзіць, пагаворыць і дамоў збіраецца.
— Што гэта ты, бабуцька, Дашы і Настусі ўсё купляеш, а мне дык адны цукеркі… I
— А што ж табе купіць, Марыначка? — пытае бабуля Зося.
Унучка адразу ж адказвае:
— Купі мнеяшчэ два выхадныя дні…
НЯХАЙ ПРЫЯЗДЖАЕ
Бабуля Зося ўзлавалася на малую ўнучку Настачку і гаворыць ёй:
— Вось ты мяне не слухаешся… Скажу твайму бацьку, як прыедзе…
Настачка адразу знайшлася:
— Няхай прыязджае, тады і слухацца пачну.
ХУИЛКА ПАСТАРЭЮ
Малому Алёшку бацькі напамінаюць, што ён у наступным годзе павінен пераходзіць у садзіку ў старэйшую групу. Угаворваюць:
— З’ядай усё і як хутчэй… А то расці не будзеш…
Малы на гэта адказвае:
— Тады я хутка пастарэю?
ТАТЛА ЛЮБІЦЬ
Бабуля часта заводзіць гавор ку з унукам Алёшкам аб сямей ных справах:
— Алёшка, скажы, маму ть любіш?
— Не, — хутка і адразу адказвае ён.
— А чаму ж гэтак?
— Яе любіць тата.