Конкурс «Мы — дружная сям’я»
Прывітанне “Вясёлка»!
Гэты ліст дасылаюць табе ўдзельнікі ўзорна- га літаратурнага аб’яднання «Верасок», якое вось ужо больш за трыццаць гадоў працуе пры раённым цэнтры дзіцячай і юнацкай творчасці г. Ганцавічы Брэсцкай вобласці.
Мы, хлопчыкі і дзяўчынкі, любім гуляць, ве- сяліцца. А яшчэ — пісаць вершы, казкі, апавя- данні. 3 некаторымі творамі вучаніц Хатыніцкай сярэдняй школы і гарадской СШ № 3 мы вырашылі пазнаёміць чытачоў»Вясёлкі».
ПЕСНЯ
Сонца свеціць, сонца сушыць,
Сагравае ўсю зямлю.
I спяваюць гучна птушкі
Песню родную сваю.
Разлілася па прасторы,
Завітала на палі,
I пачулі ўсе наўкола
Песню матчынай зямлі:
Аб палетках і дубровах,
Аб рачулцы і бары,
Аб буслах, якія кружаць
Па-над намі, угары.
Юлія КАЛЮЖНАЯ.
ЛЮБЛЮ ЦЯБЕ …
Люблю цябе, мама, люблю цябе моцна.
Як сонца, ты лашчыш мяне кожны дзень
У працы заўжды і ў турботах бясконцых
Ты — зорка на небе, а я — нібы цень.
Мяне зразумееш, ва ўсім дапаможаш,
Заўсёды падкажаш, якжыць.
Калі я сумую, ты рукі не зложыш,
Суцешыш, параіш, якбыць.
Хачу, каб жыла ты без гора і страты,
Хачу, каб усмешка на твары была.
Матуля, ты — сонца праменьчык крылаты,
Ты — кветачка ў лузе, матуля мая!
Алена НАВУМІК.
МАТУЛЯ
Самае добрае сэрца –
Гэта ў матулі маёй.
Самыя цёплыя рукі –
Гэта ў яе, дарагой.
Самыя лепшыя словы
Мовіць матуля мая.
Самыя смачныя стравы
Мне прыгатуе яна.
Пяшчоту, усмешку і казку
Дорыць яна мне штодня.
Матчына мова і казка,
Як жа шаную вас я!
Марына ДАМАРАЦКАЯ