Валянцін Лукша «Дранікі», «Пясочны гадзіннік»
Валянцін Лукша
Дранікі
Я ад “Снікерсаў” і “Марсаў”
Учарнеў,
Нібыта хмара.
Да бабулі ранічкай:
— Трэба зладзіць дранічкаў.
Спешна абіралі бульбу,
І саган нрвмеў, як бубен.
Загула электратарка,
Быццам рупная жняярка.
Ну, а потым на патэльні
Скваркі дружна засквірчэлі.
У місу паляцелі гладкія,
Быццам сонейкі,
Аладкі.
Валянцін Лукша
Дранікі
Я ад “Снікерсаў” і “Марсаў”
Учарнеў,
Нібыта хмара.
Да бабулі ранічкай:
— Трэба зладзіць дранічкаў.
Спешна абіралі бульбу,
І саган нрвмеў, як бубен.
Загула электратарка,
Быццам рупная жняярка.
Ну, а потым на патэльні
Скваркі дружна засквірчэлі.
У місу паляцелі гладкія,
Быццам сонейкі,
Аладкі.
Пясочны гадзіннік
Летам я ля рэчкі сіняй
На пяску зрабіў гадзіннік.
Круг пазначыў – акурат,
Як сапраўдны цыферблат.
Тычку ў цэнтр паставіў смела –
Гэта пост галоўнай стрэлкі.
Цень няхай свій пакідае,
Час дакладна вызначае.
Сонца дыск за лес схаваўся –
Мой гадзіннік…
Сапсаваўся.