Урок 3. Гульнёвыя моманты
Цiкавым гульнёвым момантам можа атрымацца запрашэнне на ўрок сапраўднага паштальёна з блiжэйшага паштовага аддзялення. Ён паведамiць, што для вашага класа прыйшоў цiкавы дзiцячы часопiс i дастане са сваёй вялiкай сумкi свежы нумар часопiса «Вясёлка». Потым пра часопiс крыху раскажа настаўнiк, успомнiць, што i ён у дзяцiнстве выпiсваў «Вясёлку». Паштальён можа прапанаваць усiм класам аформiць падпiску, i тады кожны вучань будзе атрымліваць часопiс. Але гэта пытанне лепш загадзя абмеркаваць з бацькамi.
Гульня «Так цi не?»
Часопiс «Вясёлка» хаваецца ў скрыначку. Настаўнiк тлумачыць, што сёння адбудзецца незвычайнае знаёмства. Але трэба, каб вучні самі здагадаліся, хто завітаў на ўрок. Яны павiнны задаваць настаўнi-ку пытаннi, на якiя ён будзе адказваць «так» цi «не». Напрыклад: «Гэта жывая iстота?» – «Не». «Яго можна чытаць?» – «Так» i г. д. Настаўнiк кiруе пытаннямi, але стараецца не падказваць дзецям. Потым скрынка ўрачыста адкрываецца, настаўнiк знаёмiць дзяцей з часопiсам, чытае адзiн з твораў.
Гульня «Здагадайся па апiсаннi»
У гэтай гульнi ўжо настаўнiк з дапамогай простых сказаў апiсвае часопiс. Пасля кожнага сказа робiцца паўза, а вучнi спрабуюць здагадацца. Напрыклад: «Ён вельмi цiкавы. Часам вясёлы, а часам сур’ёзны. Яго можна лiчыць сябрам усiх вучняў. Яго назвай служыць рэдкая, але вельмi прыгожая з’ява прыроды. Яму ўжо больш за 50 гадоў, а ён па-ранейшаму малады».