А вы ў адказе за тых, каго прыручылі?
А вы ў адказе за тых, каго прыручылі?
Усе дзеці любяць жывёл. Яшчэ самі часам не ходзяць у школу, патрабуюць пільнай увагі бацькоў, а яны ўжо могуць бавіць са сваім хатнім гадаванцам увесь вольны час. Дзеці гатовыя прыносіць жывёл нават з вуліцы, толькі б дазволілі іх пакинуць. Вусатых, паласатых, пухнатых, крылатых і бяскрылых – даўніх сяброў чалавека. Яны не толькі прыносяць асалоду дзіцёнку, але і вучаць яго адказнасці. Нездарма ў казцы “Маленькі прынц” Антуан дэ Сэнт-Экзюперы пісаў: “Ты назаўжды ў адказе за тых, каго прыручыў”.
Звяртаюся да вас, сябры.
Якія хатнія жывёлы жывуць з вамі? Што пра іх вы хацелі б расказаць? А можа, вы іх намалюеце?
Дасылайце лісты і малюнкі ў рэдакцыю часопіса, і мы змесцім іх на сайце або надрукуем ў нумары “Вясёлкі”.
Вася Вясёлкін