ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні рэспубліканскай акцыі «ЧЫТАЕМ РАЗАМ»
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні рэспубліканскай акцыі
«ЧЫТАЕМ РАЗАМ»
у межах рэспубліканскага праекта
«Чытаць гэта модна!»
Праблема чытання зараз адна з найбольш актуальных дзяржаўных праблем, звязаная з развіццём і захаваннем нацыянальнай культуры. Пытанне аб сацыянальнай значнасці чытання, літаратуры і ролі пісьменніка, як прапагандыста і ідыёлага актуальна як ніколі. У першую чаргу, прапануем падумаць пра тое, як зацікавіць моладзь высокай, мастацкай патрэбнай літаратурай, літаратурай, якая з’яўляецца крыніцай духоўнасці, маральнасці.
Асабліва трывожыць тое, што адсутнічае цікавасць да чытання і літаратуры ў дзяцей і падлеткаў, як самай дынамічнай сацыяльнай групы і самай актыўнай катэгорыіі чытачоў, у якіх павінна быць неабходнасць у новых ведах. Чытанне дапамагае павысіць эрудыцыю, павялічыць слоўнікавы запас, атрымаць задавальненне і паразважаць над праблемай.
Бібліятэкі і перыядачныя выданні Беларусі праводзяць вялікую працу па прапагандзе кнігі, чытання. Арганізоўваюць мерапрыемствы: прэзентацыі новых кніг, літаратурныя конкурсы, сустрэчы з пісьменнікамі. Эфектыўнай з’яўляецца праца літаратурных гурткоў.
Большая частка кніжнага рынку Беларусі запоўнена замежнай літаратурай, і гэты спіс складаюць не толькі пераклады сусветнай класікі, такім чынам таксама папулярызуецца, навязваецца нізкаякаснае, масавае аднадзённае чытво.
Рэалізацыя акцыі “Чытаем разам” дапаможа зрабіць чытанне больш прэстыжным, разрэкламаваным, пазнаёміць з сучаснымі лепшымі беларускімі пісьменнікамі і іх творамі, будзе садзейнічаць сацыяльнаму, культурнаму, маральнаму развіццю дзяцей і моладзі. Калі мы хочам быць паспяховымі, запатрабаванымі ў сучасным свеце, трэба чытаць. Праблема дзіцячага чытання трывожыць усе развітыя краіны. Ва ўсе часы цікавасць да кнігі нараджалася ў сям’і. Сёння невялікая колькасць бацькоў чытае сваім дзецям кнігі. Наклад дзіцячага часопіса “Вясёлка”, складае каля 17 тысяч экземпляраў, наклад часопіса для падлеткаў “Бярозка” – 1,5 тысячы экземпляраў. Таму і прапануем выбраць дзве катэгорыі насельніцтва для працы ў межах акцыі “Чытаем разам”: малодшых школьнікаў (1— 4клас), і старэйшых (5 — 11клас).
Мэты акцыі:
— Галоўнай мэтай акцыі з’яўляецца развіццё цікавасці да кнігі, чытання, роднай мовы, асобы пісьменніка, фарміраванне адукаванага грамадства, выхаванага ў лепшых духоўна-маральных традыцыях.
Задачы акцыі:
— прапаганда беларускай культуры, роднай мовы, нацыянальных традыцый;
— падтрымка юных талентаў і прыцягненне да працы з імі творчай інтэлегенцыі;
— выхаванне ў дзяцей высокіх маральных якасцей, пачуцця любові да прыгожага, высакароднага;
— развіццё творчых навыкаў у дзяцей і моладзі;
— прапаганда беларускамоўных выданняў: кніг, часопісаў і газет для дзяцей і моладзі.
Мерапрыемствы акцыі
У кожным з раёнаў прапануем праводзіць наступныя мерапрыемствы:
• “Літаратурныя гонкі” (урокі-спаборніцтвы , на якіх падлічваецца колькасць вучняў, прачытаўшых прапанавыныя творы, пераможцы вызначаюцца на ўзроўні раёнаў, абласцей. Праходзіць у тры этапы: падрыхтоўчы, гульнёвы і падвядзенне вынікаў);
• Медыяагляд літаратуры для абітурыентаў “Дапаможнік” (форма – кансультацыйныя круглыя сталы з удзелам выкладчыкаў ВНУ);
• “Самы лепшы чытач” (вызначэнне і ўзнагароджванне самага актыўнага наведвальніка бібліятэкі раёна, ці горада);
• Сумеснае чытанне твораў аўтараў часопісаў «Вясёлка» і «Бярозка» (тэатралізаваная гульня);
• «Сям’я і кніга — чытаем разам» (Абмеркаванне, семінар-дыспут пад час
круглага стала, літаратура і метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі
сямейнага чытання, вызначэнне “Самай чытаючай сям’і”);
• Кнігабліякараван “Дзяцінства з кнігай” (тэматычныя круглыя сталы, прэс- канферэнцыі з абменам вопытам, абмеркаванне форм працы з дзіцячай аўдыторыяй у бібліятэках);
• “Я тут жыву” (лекцыйныя заняткі, інтэрактыўныя ўрокі ( ад англ. interaction – узаемадзеянне), з абмеркаваннем краязнаўчых матэрыялаў, для дзяцей аб роднай зямлі);
• “Разам з кнігай вырастаем” (абмеркаванне любімых кніжак, якія дапамаглі зразумець і адчуць нешта новае);
• “Што і як чытаць маладым” ( інтэгрыраваныя майстар-класы, рэкамендацыі пісьменнікаў);
• “Я навучу цябе чытаць” (дыдактычная гульня, групавая праца з пісьменнікамі);
• “Па кніжных сцяжынках лета” (абмеркаванне твораў, вызначаных для чытання на лета);
• “Як я ўяўляю кнігу” (конкурс малюнкаў, па прачытаных кнігах, аўтараў, запрошанных на прэзентацыі);
• “Літаратурная карта Беларусі” (стварэнне электроннай карты, на якой сабраны лепшыя пісьменнікі Беларусі. Кожны рэгіён дапамагае ў стварэнні);
• “Год чытання ў СМІ” (стварэнне новага пазітыўнага вобразу кнігі, чытання і пісьменніка ў СМІ);
• “Класіка на памяць” (флэш акцыя, уменне прачытаць, альбо папрасіць нагадаць назвы вершаў беларускіх паэтаў);
• “Выберы! Пачытай! Перадай другому!” (урок-аўкцыён, арганізацыя абмена кнігамі на заўжды, альбо на пэўны час);
• “Лепшы падарунак — кніга” (урок-спаборніцтва, удзельнікі віктарыны адказваюць на пытанні, тыя хто даюць больш поўныя і змястоўныя адказы па прачытаных кнігах, з аўтографамі атрымоўваюць іх у падарунак);
• “Чытаймер поспеху” (дзелавая гульня з прыкладамі тых людзей, што чыталі і шмат чаго дасягнулі: чалавек, які чытае — паспяховы! Новае пакаленне — выбірае чытанне!)
Урачыстае закрыццё:
Урачыстае закрыццё акцыі “Чытаем разам” адбудзецца ў Дзяржынскім раёне
Фінансаванне: запяспечваюць арганізатары конкурсу.
Мама мія! Шо творыцца ў Вас на сайце?!