Четверг, 3.05.2012 00:08. Рубрика:
Вершы
Шчаслівы той, хто ў лесе
Бывае кожны год.
Я ведаю: ратуе
Ён ад усіх нягод –
Глыточак свежы, чысты
Глыточак цішыні,
Святы глыточак гэты,
Глыточак дабрыні!
У лесе адчуваеш,
Што сіла жывіць зноў,
І думаеш, як добра,
Што ты сюды прыйшоў!
Анастасія АНАНСОН.
Мінскі раён,
Заслаўская гімназія.