Выдра
Понедельник, 30.04.2012 00:18. Рубрика: Вершы
Нёман
Шлях віхлясты выбраў.
Пад чарот і асаку
Прыплыла аднойчы выдра
Пільнаваць яе,
Раку.
Працаўніца гэта выдра:
Уначы і кожны дзень
Выглядае з хваляў хітра,
Ладзіць норку сабе выдра,
Каб было хавацца дзе.
Каб рыбак дабра не выкраў, –
Вунь за тым кустом прысеў, –
Адганяе рыбак выдра,
Даглядае іх, пасе.
І чысцёха гэта выдра:
Ціха вынырне, з аглядкай,
Лапкай пыску сваю вытра
І прычэша футра гладка.
З-за хмурыны
Месяц выграб,
Міг – і ў Нёман упадзе.
Пераверне яго выдра –
Едзе ў лодцы
Па вадзе.
Алесь КАМАРОЎСКІ