«Вясёлка» атрымоўвае віншаванні
Віншуем цябе з 55-годдзем! Жадаем заставацца такой жа цікавай, вясёлай і прыгожай, каб у цябе было як мага больш чытачоў, і каб ты яшчэ доўга радавала дзяцей.
“Вясёлка”
Часопіс “Вясёлка” вясёлы і займальны,
А таксама пазнавальны.
Гучаць у ім родныя словы
На нашай беларускай мове.
Ёсць у ім песні, вершы, загадкі,
Казкі, аповесці і маляванкі.
У 55- гадовы юбілей
Віншуем дарослых і дзяцей!
Усіх тых, хто часопіс складае,
І таксама, хто яго чытае.
Гэта значыць, і нас саміх —
Вось дык свята — для ўсіх!
Панкавец Святлана і
вучні 3а класа сярэдняй школы №10 г. Барысава.
Дасылаем некаторыя творы з нашай кнігі “Промні ліхтарыка”.
Бусел
Асвяціла сонца бор,
Заспяваў птушыны хор:
Вераб’і, шпакі, сініцы,
Салаўі і жаўрукі.
Толькі бусел не спявае,
Ён ляціць над Беларуссю —
Сімвал нашае зямлі.
Комар Сцяпан.
Загадка
Расце яна ў агародзе,
Паспявае ў чэрвені.
А паспее як, тады
Усе ядуць з задавальненнем
Яе салодкія плады.
(Клубніцы)
Карачун Іван.
Кніга
Кніга — чалавеку сябар,
Кніга нам усё падкажа.
Калі ласка: вершы, казкі,
Ці гісторый карагод,
Дзе гаворыцца аб людзях,
Пра прыроду, шмат прыгод!
Юрчанка Паліна.