Зямля ў патроне
Пятница, 20.04.2012 12:01. Рубрика: Вершы
Свяшчэнную зямлю ў патроне
З пагранзаставы я прывёз.
Патрон і сёння ў абароне,
Вартуе мой і дом, і лёс.
Няхай даўно з уліку зняты,
Але ў абойме мы адной
І назаўсёды з ім – салдаты,
Ён – верны спадарожнік мой.
Змагла ж у сэрцы ўся змясціцца
Яна, здабытая ў баях,
Бясконцая ў сваіх граніцах, –
Радзіма мілая мая.
Васіль Вітка