Вясёлка ў Маскве
Часопіс “Вясёлка быў удзельнікм Усерасійскай выстаўкі “Лепшае – дзецям”, што праходзіла ў Маскве, у Манежы. Там былі прадстаўелны лепшыя тавары для дзяцей. “Вясёлка” не згубілася на экспазіцыі Саюзнай дзяржавы, дзе, як рознакаляровыя шклец, размясціліся дэлегацыі з розных гарадоў. Стваральнікі выстаўкі змаглі па-майстэрску скласці з іх прыгожую мазаіку. Дэвіз экспазіцыі “Мы – разам!” вельмі ўдала адлюстраваў ідэю, якая ўсіх аб’яднала.
Стэнд беларускага часопіса меў вялікі поспех сярод наведвальнікаў Манежа. Мова яскарвых прывабных малюнкаў зразумелая ўсім. Што гэта так, патлумачыла адна дзевяцігадовая масквічка: “Усё проста: глядзі на малюнак, прыдумляй гісторыю, шукай у тэксце словы, падобныя да рускіх, – усё тут зразумела, усё проста”.
Каля экспазіцыі Саюзнай дзяржавы ўвесь час было шматлюдна. Падыхдзілі, цікавіліся, распытвалі пра Беларусь. Нашымі гасцямі былі вядомы палітык і дзяржаўны дзеяч Павел Барадзін, знакамітая фігурыстка Ірына Радніна, стваральнік і кіраўнік тэатра кошак, вядомы цыркавы артыст Юрый Куклачоў, Герой Расіі – беларус Аляксандр Гарковіч.
І саме прыемнае: часопіс “Вясёлка” ўзнагароджаны Ганаровым дыпломам удзельніка Усерасійскай выстаўкі “Лепшае – дзецям”.
Анастасія Радзікевіч