Cварка
Вторник, 17.04.2012 21:49. Рубрика: Вершы
Пасварыўся трус з лісіцай,
Хто мядзьведзя не баіцца,
Хто мядзьведзя напужае,
Той жаданне загадае.
Ліска- кумка нахітрыла,
Труса ўперад прапусціла.
Той паслухаўся, пабег,
А ў ліскі гэткі смех.
Трус тым часам скок ды скок,
Вожыка схапіў пад бок.
У мядзьведзеву мярлогу,
На кляновую падлогу,
Вожыка скарэй паклаў,
Тут жа ліску падазваў.
— Сядзь ,сястра, на корч дубовы,
Пільна слухай мае словы,
Зараз крык пачуеш звера.
— Кінь браток, табе не веру!!
Баяк мне сваіх не баў,
А згадзіся, што прайграў…
Як зайшоў мядзьведзь у хату,
Тут жа ўзвыў, як воўк, лахматы.
Ліска прэч зляцела ўраз,
Пра жаданне знік і сказ.
Трус у веску паскакаў,
Ліску больш не сустракаў,
Так і сталі з той пары,
Трус і ліска- не сябры.
Марыська Луцкая
Дзякуй вялікі за вершы! І прыемна, і лёгка, і павучальна. Верш як раз пра кемлівасць і розум.